БЕЛ Ł РУС

Распрацоўшчыкі Telegram стварылі альтэрнатыўны дадатак з новымі функцыямі для свайго месенджара — Telegram X

26.12.2017 / 16:26

nn.by

Распрацоўшчыкі Telegram стварылі альтэрнатыўны дадатак для свайго месенджара пад назвай Telegram X. Новая праграма атрымала цёмную тэму, іншы зыходны код і магчымасць працаваць больш хутка і эфектыўна.

Як паведамляецца ў апісанні дадатку, Telegram X напісаны на мове праграмавання Swift, працуе хутчэй, чым асноўная праграма, і дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўваць энергію акумулятара.

Акрамя таго, у новай версіі менеджара з'явілася цёмная тэма, магчымасць наладжваць памер шрыфтоў, праслухоўваць аўдыяфайлы анлайн і выкарыстоўваць GIF-малюнкі ў версіі для iPad.

Telegram X даступны для запампоўкі на iOS-прылады ў афіцыйнай краме App Store.

Swift — мова праграмавання ад кампаніі Apple, прадстаўленая ёй у 2014 годзе як сучасная, больш лёгкая для чытання і ўстойлівая да памылак праграміста мова, якая паступова замяняе сабой мову Objective-C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула