БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі распавялі, якое надвор'е нас чакае ў навагоднюю ноч і ў першы дзень 2018 года

26.12.2017 / 12:48

Фота Сяргея Гудзіліна

Канец года будзе адносна цёплым. З серады па пятніцу, тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус двух да плюс 4, днём ад +1 да 7 градусаў.

У суботу, 30 снежня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Тэмпература паветра днём — ад мінус 1 да +5.

У нядзелю, 31 снежня, чарговы франтальны раздзел выкліча ў многіх раёнах ападкі (дождж, мокры снег). На дарогах галалёдзіца. Раніцай і днём чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём — +1—6, па паўднёвым захадзе — да +8.

У Мінску ў навагоднюю ноч чакаецца мокры снег і каля нуля.

У панядзелак, 1 студзеня, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах краіны пройдуць дождж, мокры снег. Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч па Беларусі складзе ад мінус 2 да плюс 4, днём — ад нуля да +5 градусаў.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула