БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 6 кастрычніка ў Менску

25.09.2008 / 17:39

ул. інф.

З прапановай аб сустрэчы выступіў расейскі прэм'ер, беларускі лідэр пагадзіўся.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін сустрэнуцца 6 кастрычніка ў Менску.

Гэтую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба беларускага лідэра, зьвяртаючы ўвагу на тое, што аб сустрэчы папрасіў Пуцін. Лукашэнка пагадзіўся.

Адметна, што сустрэча пройдзе напярэдадні дня народзінаў Пуціна, які той сьвяткуе 7 кастрычніка.

***

Дарэчы сёньня расейскі прэм’ер-міністар заявіў, што ў будучыні Расея і Грузія адновяць стасункі.

«Блізкая нам краіна, наш сусед, мы маем зь ёй шматвяковыя повязі і кантакты, і мяркую, адновім дачыненьні ў будучыні», -- цытуе словы Пуціна радыё Эхо Москвы.

Грузія разарвала дыпляматычныя стасункі з Расеяй 29 жніўня ў адказ на прызнаньне Масквой незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула