БЕЛ Ł РУС

Ці дарылі вам салодкі падарунак ад прафсаюза? А якія цукеркі там былі? Напішыце ў каменты, гэта важна

26.12.2017 / 14:41

Арцём Гарбацэвіч

Ад савецкіх часоў на дзяржаўных прадпрыемствах існуе традыцыя дарыць салодкія падарункі супрацоўнікам, недзе — і іх дзецям.

Набываюцца такія падарункі прафсаюзнымі філіямі, якія існуюць за кошт унёскаў. 

Але тут стаіць пытанне празрыстасці закупаў гэтых цукерак: чаму купляюцца тыя, а не іншыя?

Напрыклад, нам даслалі фота з Баранавіч, якое ілюструе паходжанне падарункаў. 

Ніводнай беларускай цукеркі ў іх няма! Толькі прадукцыя рэгіёнаў Расіі, якія і блізка не асацыююцца з кандытаркай: Чувашыя, Омская вобласць, Стаўрапальскі край і гэтак далей. Якасць іх нізкая.

Адметна, што гэтых расійскіх цукерак на паліцах беларускіх крам ты звычайна не знойдзеш, усплываюць яны толькі ў такіх вось «падарунках».

Таму нас зацікавілі механізмы закупак

Але для разумення нам трэба мець зрэз сітуацыі ў маштабах краіны: мы просім Вас, чытачы, даслаць у каменты назву вашага прадпрыемства і назвы фірмаў-вытворцаў цукерак, якія далі вам у падарунак, пазначыць іх краіну паходжання.

Калі маеце фота, до дасылайце іх на nn@nn.by з пазнакай «Цукеркі» або праз форму «Даслаць навіну» на сайце.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула