БЕЛ Ł РУС

Нецвярозы мюнхенец застаўся жывы, хоць яго пераехала дзвюма электрычкамі

26.12.2017 / 17:21

Nashaniva.com

У нямецкім Мюнхене 24-гадовы мужчына выжыў пасля таго, як зваліўшыся ў нецвярозым выглядзе на рэйкі электрацягнікоў, быў пераеханы дзвюма электрычкамі, паведамляе Sueddeutsche Zeitung.

Два машыністы цягнікоў у кірунку аэрапорта, паводле іх словаў, не заўважылі чалавека на рэйках, у выніку чаго ён быў «пазбаўлены некалькіх канцавін». Праз некаторы час параненага мужчыну заўважылі два пасажыры на станцыі.

Калі прыбыла хуткая дапамога, мужчына быў у прытомнасці. Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі, і яго жыццю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула