БЕЛ Ł РУС

Выйшаў музычны альбом на вершы паэта Анатоля Сыса і пісьменніка Уладзіміра Караткевіча

27.12.2017 / 10:25

nn.by

Называецца альбом «ДАРОГІ» — гэта першы сумесны альбом Аляксандра Ясінскага і Сержука Доўгушава.

Іх творчыя шляхі перасякліся яшчэ ў 2010 годзе, калі музыкі пачалі граць у праекце Fratrez, пазней Аляксандр далучыўся да этнагурта Vuraj. А зараз у музыкаў новы праект — вакальна-інструментальны дуэт, канцэрты якога адбыліся ў Празе, Мінску, а таксама на фестывалі «Бардаўская восень» у Польшчы.

Альбом «Дарогі» складаецца з аўтарскіх песень на вершы паэта-рэвалюцыянера Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Сяржук Доўгушаў напісаў гэтыя песні на сваёй малой радзіме — Аршаншчыне — у перыяд з 2011 па 2013 год, а ў 2016 годзе песні загучалі ў дуэце з Аляксандрам Ясінскім. Аляксандр віртуозна і па-мастацку аздобіў кампазіцыі партыямі баяна.

У альбом таксама ўвайшлі: народная палеская песня «Ой, жураўко», песня на польскім дыялекце «Тры сіроты» і аўтарская песня А. Ясінскага «Цягнікі».

Вокладка альбома.

«Гэта дзве мае Радзімы, дзве Бацькаўшчыны — Віцебшчына і Гомельшчына — з’яўляюцца яшчэ і радзімай паэтаў. Што ёсць аўтарская песня? Гэта, па-першае, тэкст і яго якаснае спалучэнне з музыкай. Мы хацелі перадаць у песнях менавіта думкі аўтараў праз іх глыбокую і вобразную паэзію, не ўскладняючы яе аранжыроўкамі, інструментамі ды формай. Фестываль «Бардаўская восень» таксама паспрыяў гэтаму: асноўныя выступы і першая прэзентацыя праграмы адбыліся менавіта там. Фэст дапамог нам больш арганізавацца, дарабіць праграму і ў выніку запісаць плытку. Наперадзе прэзентацыі на Радзіме: у лютым 2018-га мы плануем зладзіць канцэрты ў Мінску ды ў іншых гарадах Беларусі», — распавядае Сяржук Доўгушаў.

У Мінску ўжывую пачуць альбом «ДАРОГІ» можна будзе 8 лютага ў КЗ «Верхні горад».

Прэзентацыя ў гарадах Беларусі:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула