БЕЛ Ł РУС

Паблізу ўкраінскай Горлаўкі пачаўся абмен палоннымі

27.12.2017 / 15:45

Nashaniva.com

Непадалёк ад Горлаўкі, каля кантрольнага пункта пропуску ўезду-выезду «Маёрскае», пачаўся абмен закладнікамі баевікоў і затрыманымі ўкраінскімі ўладамі, піша «Украінская праўда».

Палонных прывезлі на сямі аўтобусах. Паведамляецца, што тры чалавекі адмовіліся ад абмену і хочуць застацца на ўкраінскім баку.

Прадстаўнікі «ЛНР» перадаюць Кіеву 16 чалавек, а атрымаюць ад украінскага боку 75 чалавек.

Дадзены этап прадугледжваў абмен 306 на 74, але 43 чалавекі ўжо адбылі пакаранне па прысудах украінскіх судоў і не прыехалі на абмен. Такім чынам, Украіна павінна выдаць баевікам 263 чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула