БЕЛ Ł РУС

Жанчына сама змяніла фота ў пашпарце, каб выглядаць лепей — і была затрыманая на мяжы

27.12.2017 / 21:23

Nashaniva.com

Увечары 25 снежня ў пункце пропуску «Макраны» пры афармленні 61-гадовай жыхаркі Брэсцкай вобласці памежнікамі выяўленая падробка пашпарту ў выглядзе замены фатаграфіі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Як высветлілася падчас разбору, жанчына вырашыла самастойна абнавіць фота ў дакуменце, таму што папярэдні здымак ёй не падабаўся.

Фота — Дзяржпагранкамітэт

У дачыненні да жанчыны распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.29 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы) КаАП РБ, які прадугледжвае максімальны штраф да 100 базавых велічыняў (2300 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула