БЕЛ Ł РУС

У Маскве аўтобус урэзаўся ў прыпынак: ніхто не загінуў

29.12.2017 / 11:12

Рэйсавы аўтобус наехаў на прыпынак грамадскага транспарту на Сходненскай вуліцы ў Маскве. Па дадзеных крыніц РБК ў Дзяржаўнай інспекцыі і бяспекі дарожнага руху і МУС, у выніку здарэння пацярпелі тры чалавекі.

Раней паведамлялася аб двух загінулых, аднак пазней стала вядома, што іх удалося рэанімаваць.

Аб трох пацярпелых таксама афіцыйна заяўляюць у прэс-службе аўтаінспекцыі па Маскве.

Мяркуецца, што вадзіцель не справіўся з кіраваннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула