БЕЛ Ł РУС

Фокусы Дэйвіда Блэйна

26.09.2008 / 13:07

ПК, паводле АР

Слынны ілюзіяніст Дэйвід Блэйн, як і абяцаў, правісеў дагары нагамі 60 гадзінаў на адной зь нью-ёрскіх плошчаў і па заканчэньні з вышыні некалькі дзясяткаў мэтраў зьдзейсьніў свой «скачок сьмерці».

Слынны ілюзіяніст Дэйвід Блэйн, як і абяцаў, правісеў дагары нагамі 60 гадзінаў на адной зь нью-ёрскіх плошчаў і па заканчэньні з вышыні некалькі дзясяткаў мэтраў зьдзейсьніў свой «скачок сьмерці». Але відавочцы сьцьвярджаюць, што падчас вісеньня Дэйвід браў шматлікія перапынкі – перабіраўся ў гарызантальнае становішча і нават ставаў на зямлю, каб папіць, вывальніцца ад водаў і прайсьці невялікія мэдычныя агляды.

Дэйвід Блэйн (вісіць зьлева) дае інтэрвію (Фота: АР)

«Мяне гэтае відовішча зусім не ўразіла, – прызнаецца адзін з гледачоў, - калі б дагары нагамі вісеў хто іншы, дык я б, пэўна, наагул не прыйшоў». Сам ілюзіяніст адпрэчыў закіды ў несумленным выкананьні працы яшчэ падчас трука, і растлумачыў аднаму з карэспандэнтаў, што ён «не зьбіраецца сікаць на самога сябе».

Паміж іншымі штукарствамі чарадзея: 72-гадзіннае баўленьне ў ільдзяной камлызе і сямідзённае знаходжаньне ў труне, якая знаходзілася ў вадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула