Трос, якім пад Калінкавічамі буксіравалі матаблок, абарваўся, і кіроўца загінуў
Трагічнае здарэнне адбылося 2 студзеня каля вёскі Рудня Гарбавіцкая Калінкавіцкага раёна.
«Фальксваген» буксіраваў на гнуткай счэпцы матаблок пад кіраваннем пенсіянера. Калі трос абарваўся, транспартныя сродкі сутыкнуліся. У выніку кіроўцу матаблока выкінула на дарогу.
Праз некалькі гадзін ад атрыманых пашкоджанняў ён памёр у бальніцы.