БЕЛ Ł РУС

Пенсіянер з аўтобуса Пінск — Масква пырнуў нажом памочніка кіроўцы і ўцёк у лес

3.01.2018 / 10:57

УШ

У Талачынскім раёне пасажыр рэйсавага аўтобуса Пінск — Масква ўдарыў нажом памочніка кіроўцы, паведамляе БелТА.

Злачынства было здзейснена 1 студзеня каля 22 гадзін на абочыне дарогі Мінск — Масква каля вёсцы Старая Будаўка.

Тут падчас стаянкі аўтобуса 62-гадовы пасажыр з Барысава пасварыўся з памочнікам кіроўцы, 56-гадовым жыхаром Пінска. У справу пайшоў нож. Пенсіянер ударыў памочніка кіроўцы і ўцёк у лес.

Ужо праз 40 хвілін міліцыянты затрымалі яго.

Памочнік кіроўцы атрымаў пранікальнае нажавое раненне брушнай паражніны і быў дастаўлены ў рэанімацыю мясцовай бальніцы.

Прычыны сваркі пакуль невядомыя. Агрэсіўнаму пенсіянеру пагражае да 8 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула