БЕЛ Ł РУС

У мінскім двары пад коламі смеццявоза загінула 92-гадовая бабуля

3.01.2018 / 11:21

УШ

ДТЗ адбылося 2 студзеня ў двары дома па вуліцы Каржанеўскага каля 14 гадзін.

За стырном смеццявоза быў 59-гадовы мужчына. Ён быў цвярозы, паведамілі ў Следчым камітэце.

Ад атрыманых траўмаў 92-гадовая жанчына памерла на месцы.

Па факце ДТЗ заведзена крымінальная справа. Кіроўцу пагражае да 5 гадоў.

Праводзяцца экспертызы. Следчыя шукаюць сведкаў ДТЗ і заклікаюць іх звярнуцца па тэлефонах 8 033 333 67 19, 8 017 389 54 51.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула