БЕЛ Ł РУС

У Польшчы стварылі інтэрнэт-рэестр педафілаў. Мінюст апублікаваў фотаздымкі 768 гвалтаўнікоў 

3.01.2018 / 12:16

Nashaniva.com

Прозвішчы, імёны і фотаздымкі 768 асуджаных за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару з’явіліся ў інтэрнэце ў адмысловай базе, якую стварыў польскі Мінюст, паведамляе «Белсат».

Большасць з тых, хто трапіў у базу, — мужчыны, якіх асудзілі за сексуальны гвалт над дзецьмі ва ўзросце да 15 гадоў.

«База педафілаў» мае адкрытую і закрытую версіі. У адкрытай публікуецца: фотаздымак злачынцы, ягонае імя, прозвішча ды месца нараджэння, артыкул, паводле якога быў асуджаны. Закрытая версія была створаная для праваахоўнікаў і ўстановаў, якія займаюцца апекаю над дзецьмі. Рэестр мае таксама ангельскую моўную версію.

Падобны рэестр ужо дзейнічае ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула