БЕЛ Ł РУС

Случчак збіў каханую да смерці: прыйшоў з крамы і заспеў яе з сябрам

4.01.2018 / 14:46

УШ

У адным з прыватных дамоў Слуцка знайшлі труп 41-гадовай жанчыны. У забойстве падазраюць яе 33-гадовага сужыцеля.

Мужчыну затрымалі. Ён расказваў міліцыянтам, што жанчына выпіла, ёй стала кепска, яна ўпала і памерла.

Але ў следства іншая версія. 30 снежня мужчына, сужыцелька і іхні сябар выпівалі разам. Мужчына пайшоў у краму па дабаўку, а калі вярнуўся, то заспеў каханую са сваім сябрам «у пікантным выглядзе», паведамляюць міліцыянты.

Сябар хуценька сышоў, а п’яны сужыцель збіў жанчыну. Цяпер ён пад вартай.

Раней, дарэчы, у міліцыю звярнулася пенсіянерка, якую абакралі на аўтавакзале. Частку рэчаў знайшлі ў затрыманага мужчыны. На яго завялі дзве крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула