БЕЛ Ł РУС

КНДР пагадзілася на прамыя перамовы з Паўднёвай Карэяй

5.01.2018 / 07:18

Nashaniva.com

KCNA via Reuters

Як паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на супрацоўніка Міністэрства аб'яднання Паўднёвай Карэі Хен Тэ Байка, улады КНДР пагадзіліся на прамыя перамовы з Паўднёвай Карэяй, якія запланаваны на 9 студзеня.

Па словах чыноўніка, на перамовах плануецца абмеркаваць як удзел КНДР у Зімовай Алімпіядзе ў Пхенчхане, так і сітуацыю на паўвостраве.

Гэта будзе першая сустрэча на высокім узроўні з 2015 года.

Ідэю перамоваў у чацвер падтрымаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Пентагон ужо абвясціў, што запланаваныя на пачатак года сумесныя вайсковыя вучэнні з Паўднёвай Карэяй перанесены і пройдуць толькі пасля завяршэння Паралімпіяды.

Правядзенне перамоў абмяркоўваліся 3 студзеня пры дапамозе тэлефоннай «гарачай лініі», адкрытай праз працяглы час.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула