Футбаліст таемна сфатаграфаваў карту аднаклубніка і зрабіў па ёй замову на AliExpress
У міліцыю з заявай аб знікненні з карт-рахунка сарака рублёў звярнуўся футбаліст аднаго з футбольных клубаў Віцебскай вобласці.
Калі была зробленая раздрукоўка аперацый па рахунку, стала зразумела, што гэтыя грошы былі спісаны за куплю ў папулярнай інтэрнет-краме AliExpress, хоць малады чалавек нічога ў ёй не замаўляў, дакладвае «СБ. Беларусь сегодня».
Аказалася, што рэквізітамі яго аплатнай карты скарыстаўся аднаклубнік, які зрабіў фатаграфію чужой карткі ў распранальні. Вылічылі злачынцу хутка, бо пры замове тавару ён указаў сваё прозвішча і свой хатні адрас.