БЕЛ Ł РУС

СМІ: Суд у Грузіі прыгаварыў Саакашвілі да трох гадоў турмаў

5.01.2018 / 10:52

Nashaniva.com

Суд у Тбілісі прысудзіў экс-прэзідэнта Грузіі і былога губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі да трох гадоў пазбаўлення волі па справе аб забойстве банкіра Сандра Гіргвліані, паведамляе партал «Навіны-Грузія».

Саакашвілі было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі асобамі, якія займаюць дзяржаўна-палітычныя пасады».

Адзначаецца, што будучы прэзідэнтам Грузіі, Саакашвілі ў 2008 годзе скараціў тэрмін пазбаўлення волі супрацоўнікаў дэпартамента канстытуцыйнай бяспекі МУС Грузіі, абвінавачаных у забойстве Гіргвліані.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула