У бары на Зыбіцкай зноў скралі паліто
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы шукаюць дзяўчыну, якая 1 студзеня каля 4-й гадзіны раніцы, у бары па вуліцы Зыбіцкай у Мінску, забрала чужое паліто і сышла, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.
На запісах камер відэаназірання відаць, як дзяўчына зайшла ў гардэроб, узяла чужое паліто, надзела яго і выйшла.