БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнта Малдовы Дадона зноў часова пазбавілі паўнамоцтваў

5.01.2018 / 15:17

Nashaniva.com

Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона зноў часова пазбавілі паўнамоцтваў.

Рашэнне прыняў сёння Канстытуцыйны суд у адказ на запыт аб адмове кіраўніка дзяржавы падпісваць паўторна прыняты закон (аб унясенні дапаўненняў у Кодэкс тэлебачання і радыё), піша publika.md.

Гэты законапраект прадугледжвае, у прыватнасці, барацьбу з расійскай прапагандай. Закон прайшоў канчатковае чытанне ў апошнія дні снежня, але Дадон адмовіўся яго падпісаць. Пазней дакумент перадалі яму паўторна, а ў такіх выпадках Канстытуцыя абавязвае прэзідэнта падпісаць закон.

Дадона ўжо трэці раз часова пазбаўляюць прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула