БЕЛ Ł РУС

Беларусь закрывае консульства ў Адэсе

5.01.2018 / 17:49

Nashaniva.com

У Адэсе будзе закрытае генеральнае консульства Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкаю на прэс-службу беларускага ўрада.

У адпаведнасці з указам ад 9 лiпеня 1996 №247 «Аб зацвярджэнні палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў пастанавіў закрыць 23 лютага 2018 года генеральнае консульства Беларусі ў Адэсе (Украіна).

Гэта рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада Беларусі ад 4 студзеня 2018 года №1. Ва Украіне такім чынам застаецца толькі адно беларускае дыппрадстаўніцтва — пасольства ў Кіеве — і ганаровы консул Беларусі ў Львове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула