БЕЛ Ł РУС

Найдаражэйшая ў свеце пляшка гарэлкі, скрадзеная ў Капенгагене, знойдзеная пустою

5.01.2018 / 19:53

nn.by

Найдаражэйшая ў свеце пляшка гарэлкі, якая каштуе каля $1,3 мільёны, скрадзеная з бара ў Даніі, была сёння знойдзеная пустою на тэрыторыі будоўлі, паведамляе Daily Mail. Злодзей, які скраў пляшку ў аўторак, чамусьці выкінуў яе пасля таго, як спустошыў.

Шасцілітровая, упрыгожаная золатам, срэбрам і дыяментамі пляшка гарэлкі «Руса-Балт» трапіла ва ўстанову з Музея гарэлкі ў Рызе — кафэ ўзяло яе напракат. Рыжскі музей апублікаваў запіс з камер назірання кафэ, дзе зламыснік хутка праходзіць у памяшканне і бярэ бутэльку, а затым выходзіць з яго.

Момант крадзяжу пляшкі зламыснікам

Як паведаміў дацкаму тэлеканалу TV-2 ўладальнік капенгагенскай установы, гэтая пляшка з'яўлялася ў эпізодзе серыяла «Картачны домік», дзе расійскі прэзідэнт Пятроў паіў ёю прэзідэнта ЗША Андэрвуда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула