У амерыканскім Бостане машыны на вуліцах затапіла, а потым скавала лёдам ВІДЭА
Фота: скрыншот @Adam28691
У раёне марскога порта Бостана 4 студзеня была зафіксаваная амаль гістарычная паводка. Вада затапіла бульвар Сіпорт і авеню Атлантык, а пазней замерзла. Мноства машын закавала лёдам, піша ForumDaily са спасылкай на мясцовае выданне WCVB.
Фота: скрыншот WCVB
Паводка адбылася праз шторм, які выклікала снежная бура.
«Гэтая паводка набліжаецца па ўзроўні да паводкі, якая была зафіксаваная ў 1978 годзе», — паведамляе Нацыянальная служба надвор'я.