БЕЛ Ł РУС

Патрыярх Кірыл занепакоіўся лёсам наяўных грошай

7.01.2018 / 20:21

Руская праваслаўная царква вельмі заклапочана пытаннем небяспекі адмовы ад наяўных грошай на карысць банкаўскіх карт. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 1» заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл.

«А калі раптам у нейкі момант гістарычнага развіцця доступ да гэтых картак будзе адкрывацца ў адказ на вашу лаяльнасць?» — задаўся пытаннем ўладыка.

Кіраўнік РПЦ прывёў у прыклад нейкую еўрапейскую дзяржаву, дзе жадаючым атрымаць грамадзянства або від на жыхарства прапануюць паглядзець ролік, у якім распавядаецца пра жыццё краіны, яе звычаі і законы. Па словах патрыярха, у гэтым відэа, у прыватнасці, ярка прадстаўлена тэма ЛГБТ. «А што калі доступ да фінансаў будзе абмежаваны вось такога роду ўмовамі? Вось пра гэтыя небяспекі сёння царква кажа ва ўвесь голас», - падкрэсліў святар.

Ён дадаў, што ўкараненне лічбавых тэхналогій забяспечыць большую эфектыўнасць працэсу прыняцця рашэнняў і гэта, на яго думку, добра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула