Лукашэнка ліквідаваў упраўленне МУС па ахове мінскага метрапалітэна
Дэкрэтам кіраўніка дзяржавы скасавана ўпраўленне ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна, паведамляе БелТА.
Функцыі скасаванага органа па арганізацыі рэагавання на заявы, паведамленні пра злачынствы, адміністрацыйныя правапарушэнні і інфармацыю пра здарэнні на аб'ектах метрапалітэна перадаюцца галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама.
Функцыі па арганізацыі бяспекі выканання перавозак пасажыраў — службе бяспекі Мінскага метрапалітэна.