БЕЛ Ł РУС

Гіперінфляцыя ў Венесуэле склала 2600%

9.01.2018 / 5:59

Nashaniva.com

Толькі ў снежні 2017 года спажывецкія цэны ў Венесуэле выраслі на 85%, узровень гадавой інфляцыі склаў 2616%, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы кіраўнік камісіі па фінансах і эканамічнаму развіццю Рафаэль Гусман.

Прадстаўнік апазіцыйнай прэзідэнту Нікаласу Мадура кааліцыі Mesa de la Unidad Democrática (MUD) заявіў, што ў 2017 годзе Венесуэла стала адзінай у свеце краінай, дзе была зафіксавана гіперінфляцыя.

«Толькі 85-працэнтная інфляцыя ў снежні больш, чым інфляцыя ва ўсіх астатніх краінах Лацінскай Амерыкі разам узятых. Прычынай раскручвання спіралі гіперінфляцыі стала тое, што ЦБ працягвае друкаваць грошы для фінансавання ўрада», - заявіў Гусман.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула