БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі выказаў гатоўнасць сустрэцца з Кім Чэн Ынам

10.01.2018 / 8:57

Nashaniva.com

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін заявіў, што гатовы правесці сустрэчу з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам на найвышэйшым узроўні, калі гэта паспрыяе вырашэнню праблемы вакол ядзернай праграмы КНДР.

Пра гэта Мун Чжэ Ян распавёў падчас прэс-канферэнцыі ў Сеуле.

Ён дадаў, што перамовы пройдуць толькі ў тым выпадку, калі будзе гарантаваны станоўчы вынік сустрэчы.

Напярэдадні Паўднёвая Карэя і КНДР дамовіліся аднавіць перамовы па ваенных пытаннях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула