БЕЛ Ł РУС

Берасцеец забіў жонку двума нажамі ў вечар на Раство

10.01.2018 / 09:34

Nashaniva.com

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта высвятляе акалічнасці забойства 45-гадовай жанчыны, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Па дадзеных следства, 47-гадовы жыхар Брэста ўвечары 7 студзеня дома нанёс некалькі удараў двума нажамі жонцы. Жанчына памерла адразу на месцы. Затым мужчына сам паведаміў у міліцыю аб здарэнні.

Падазраваны затрыманы. Раней ён не быў судзімы. Абставіны і матывы злачынства высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула