БЕЛ Ł РУС

«Адпраўляешся ў дарогу, ты прымі на пасашок»: ДАІ Гродна выпусціла каляндар са шкоднымі парадамі

10.01.2018 / 13:27

ДАІ Гродна выпусціла насценны каляндар на 2018 год са шкоднымі парадамі для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Кожная парада на асобным лісце праілюстравана камічным малюнкам і суправаджаецца пазнакай «Просім ўсур'ёз не ўспрымаць!». Парады накіраваны на прадухіленне канкрэтнага парушэння (п'янства за рулём, ліхацтва, кіраванне без правоў, ігнараванне рамянёў бяспекі, святлоадбіўных элементаў і г.д.).

- Ёсць катэгорыя людзей, якія, нягледзячы ні на што, парушаюць правілы дарожнага руху свядома і наўмысна. Выкарыстаны ў календары метад ад адваротнага дазваляе ў сатырычнай форме пазначыць на памылковасць такой манеры паводзінаў, перасцерагчы ад небяспечных учынкаў на дарозе астатніх, - распавялі ў ДАІ.

Над стварэннем календара, змест і выкананне якога мала каго пакіне абыякавым, працавалі выключна супрацоўнікі ДАІ. Аўтарам вершаў выступіла Вольга Дзямітка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула