БЕЛ Ł РУС

БелАЗ чакае прапановаў па рэалізацыі сваёй прадукцыі за крыптавалюту

10.01.2018 / 18:15

nn.by

На сайце ААТ «БелАЗ» з'явілася інфармацыя пра тое, што кампанія гатовая прадаваць сваю прадукцыю за крыптавалюту. 

Фота: belaz.by.

«ААТ «БелАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг» заўсёды стараецца ісці ў нагу з часам, а таксама зрабіць сваю прадукцыю больш даступнай. БЕЛАЗ разглядае прапановы аб рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства за крыптавалюту з 11 па 30 студзеня», — паведамляецца на сайце.

Пры гэтым у паведамленні выдзяляюць біткойн як прыярытэтны від крыптавалюты і кажуць, што ён не звязаны з банкаўскімі цэнтрамі і «ім могуць разлічвацца ўсе, хто мае інтэрнэт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула