БЕЛ Ł РУС

На выбарах у Аўстрыі перамаглі крайне правыя

28.09.2008 / 17:21

МБ

Іх галоўная адметнасьць была ў тым, што ўпершыню ўдзел узялі 16-гадовыя жыхары.

Іх галоўная адметнасьць была ў тым, што ўпершыню ўдзел узялі 16-гадовыя жыхары.

І моладзь масава прагаласавала за правых: два крайне правыя партыі — Партыя Свабоды і Саюз за будучыню Аўстрыі — разам набралі 30 % галасоў. Тады як дзьве цэнтрысцкія партыі — Сацыялістычная і Народная — атрымалі найгоршыя вынікі ў гісторыі, адпаведна 29 і 25 %. У выніку яны, напэўна, будуць вымушаныя аднавіць кааліцыю, каб не прапусьціць ва ўрад крайнюю правіцу.

У такім разе лідэр сацдэмаў Вэрнэр Файман можа стаць новым прэм'ерам.

Лідэр жа Аўстрыйскай народнай партыі Вільгельм Мольтэрэр, які спрычыніўся да распаду кіраўнічай кааліцыі і пазачарговых выбараў, стаў вялікім прайгранцам гэтай нядзелі.

На чале Аўстрыйскай партыі свабоды стаіць малады лідэр Гайнц-Крыстыян Штрахе, а новы Саюз за будучыню Аўстрыі быў створаны вядомым правым дзеячам Ёргам Гайдэрам, у свой час выключаным з АПС.

Гайдэр напярэдадні выбараў заявіў, што ў Аўстрыі ўжо досыць пабудавана мінарэтаў.

Дзьве крайне правыя партыі выступаюць за захаваньне правоў сапраўдных аўстрыйцаў, г.зн. неімігрантаў. Аб’яднаўшы высілкі, партыі стануць уплывовай сілай у парлямэнце.

Адметнасьць сёлетніх выбараў у тым, што ў іх бяруць удзел 16-гадовыя жыхары краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула