БЕЛ Ł РУС

У Мінску ў сутыкненні трох аўтамабіляў пацярпелі тры чалавекі

12.01.2018 / 09:37

Сур'ёзная аварыя адбылася раніцай 12 студзеня на сталічнай вуліцы Ваўпшасава недалёка ад скрыжавання з вуліцай Радыяльнай.

— На пуцеправодзе на Ваўпшасава каля 07.50 сутыкнуліся тры легкавікі — «Рэно», «Джылі» і «Форд». На месцы супрацоўнікі МНС і тры хуткія, — распавялі відавочцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі пацярпелі тры чалавекі - дзве жанчыны і мужчына. З траўмамі рознай ступені цяжкасці іх даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула