БЕЛ Ł РУС

У Горадні пад вечар усплёск актыўнасьці

28.09.2008 / 19:33

СП

На некаторых участках яўка ўжо 90 %. Тым часам Яраславу Раманчуку акруговая камісія вынесла другое папярэджаньне. Перадае з Горадні наш кар. Сямён Печанко.

Выбарцы масава ідуць на выбары. На некаторых участках яўка ўжо 90 %. Назіральнікі жартуюць, што можа не хапіць бюлэтэняў.

Тым часам Яраславу Раманчуку акруговая камісія вынесла другое папярэджаньне. Нібыта сёньня раніцай нехта ад яго імя абтэлефаноўваў выбарцаў і заклікаў ісьці на выбары, што забаронена законам.

Яму сказалі, што калі будзе трэцяе папярэджаньне (нават калі будзе весьціся ананімная агітацыя), то Раманчука здымуць з выбараў. Ён кажа, што ня можа несьці адказнасьці за ананімаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула