БЕЛ Ł РУС

Мінская міліцыя папярэджвае пра распаўсюд фэйку аб вышуку маньяка

15.01.2018 / 15:43

Nashaniva.com

Інфармацыя аб вышуку сэксуальнага маньяка з'яўляецца старой (1998 года) і не адпавядае рэчаіснасці, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

«У інтэрнэце набірае папулярнасць інфармацыя аб тым, што адшукваецца мужчына, які згвалціў некалькі дзяўчынак у Мінску. Дадзеная інфармацыя не мае свайго пацверджання і з'яўляецца старой», — адзначылі ў ГУУС.

Міліцыя просіць грамадзян і СМІ не панікаваць і не распаўсюджваць гэтую інфармацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула