БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы эксперыментальна даказалі, што «чорную смерць» у Еўропе разносілі людзі, а не пацукі

16.01.2018 / 13:22

Група навукоўцаў з універсітэтаў Осла (Нарвегія) і Ферары (Італія) сцвярджае, што першая ўспышка чумы пачалася ад чалавечых блох і вошай, а не тых, што пераносяць мышы ды пацукі. 

SCIENCE PHOTO LIBRARY, BBC

Даследчыкі звярнуліся да архіваў, якія апісваюць развіццё і маштаб распаўсюджвання эпідэміі, якая атрымала назву Чорная смерць і з 1347 па 1351 год забрала жыцці па меншай меры 25 мільёнаў чалавек, гэта значыць больш за траціну ўсяго насельніцтва Еўропы.

Навукоўцы ўзялі дадзеныя аб смяротнасці падчас пандэміі ў дзевяці гарадах Еўропы і змадэлявалі на камп'ютары дынаміку распаўсюджвання хваробы ў кожным горадзе.

Былі выкарыстаныя тры мадэлі распаўсюджвання:

У сямі з дзевяці гарадоў даследаванне паказала, што мадэль з чалавечымі паразітамі лепш за ўсё адпавядае таму, што адбывалася падчас эпідэміі.

«Хвароба б не пашырылася так хутка, калі б перадавалася пацукамі. У выпадку з пацукамі шлях яе распаўсюджвання даўжэйшы, у той час як пры перадаванні ад чалавека да чалавека ўсё адбывалася значна хутчэй», — распавядае супрацоўнік універсітэта Осла Нільс Стэнсет.

Па ягоных словах, даследаванне пераследвала, перш за ўсё, гістарычны інтарэс: выкарыстоўваючы сучаснае разуменне інфекцыі, развянчаць выдумку пра тое, што адбылося ў адну з самых пагібельных пандэмій ў чалавечай гісторыі.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з 2010 па 2015 год у свеце было зарэгістравана 3248 выпадкаў захворвання чумой, з іх 584 прывялі да смерці.

«Наша даследаванне паказала, што для прадухілення распаўсюджвання інфекцыі ў будучыні людзям неабходна выконваць правілы гігіены», — нагадаў Нільс Стэнсет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула