БЕЛ Ł РУС

У Беларусі запрацавала новая плацежная сістэма JCB. Што гэта такое?

16.01.2018 / 16:10

Nashaniva.com

Да міжнародных плацежных сістэм Mastercard, Visa, UnionPay, American Express і нацыянальнай плацежнай сістэме «Белкарт» з гэтага года дадалася JCB — пятая па колькасці карыстальнікаў у свеце і трэцяя па колькасці пунктаў прыёму.

Японская сістэма JCB будзе абслугоўвацца Белінвестбанкам. Яна арыентаваная на турыстаў і бізнэсменаў з Кітая, Японіі і ЗША.

Карткі JCB выпускаюцца ў 23 краінах свету, яе карыстальнікамі з'яўляюцца больш чым 105 млн чалавек, якія пражываюць пераважна ў краінах Азіі.

Апроч таго, цяпер у Беларусі змогуць працаваць расійскія кабейджынгавыя карткі «МІР»-JCB.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула