БЕЛ Ł РУС

У гомельскім супермаркеце мужчына з нажом напаў на пакупнікоў

16.01.2018 / 21:14

УШ

Нецвярозы 47-гадовы пакупнік у гандлёвай зале крамы па вуліцы Мазурава ў Гомелі выцягнуў нож і кінуўся на людзей. Яго затрымалі ахоўнікі, паведамляе партал newsgomel.by.

На шчасце, абыйшлося без сур’ёзных раненняў: аднаму мужчыну нападнік параніў ягадзіцы, другому — сапсаваў вопратку.

Параненага шпіталізавалі, нападніка перадалі міліцыі. На мужчыну завялі справу за асабліва злоснае хуліганства, яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула