БЕЛ Ł РУС

Суседзяў Расіі абвясцілі пагрозай Расіі

18.01.2018 / 14:08

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

Федэральная служба бяспекі (ФСБ) распрацавала праект прэзідэнцкага ўказа аб асновах дзяржаўнай памежнай палітыкі Расіі. Дакумент апублікаваны на сайце ведамства.

У раздзеле, прысвечаным асноўным пагрозам інтарэсам і бяспекі Расіі ў пагранічнай прасторы, гаворыцца, што ў часткі насельніцтва сумежных краін фармуецца «імкненне перагледзець існуючыя паміж дзяржавамі межы». Акрамя гэтага, у дакуменце сказана, што вядучыя сусветныя дзяржавы імкнуцца выцесніць Расію з зоны яе стратэгічных інтарэсаў.

Канкрэтныя краіны ў тэксце не называюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула