БЕЛ Ł РУС

Мінскі таксіст курыў гашыш і прапаноўваў пасажырам

18.01.2018 / 15:10

УШ

Мужчына ўжываў наркотык сам і прадаваў кліентам. Падчас продажу чарговай партыі 33-гадовага мінчука затрымалі міліцыянты.

У яго канфіскавалі 32 грама гашыша. Наркотык быў у кішэні курткі і схаваны ў некаторых месцах салона аўто.

Таксіст курыў гашыш сам і прапаноўваў набыць пасажырам, паведамляе мінская міліцыя.

Цяпер мужчына пад вартай. Яму пагражае да 15 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула