БЕЛ Ł РУС

Праз ураган Нямеччына цалкам прыпыняе рух цягнікоў на далёкіх напрамках

18.01.2018 / 18:56

Nashaniva.com

Чыгуначны канцэрн Deutsche Bahn вырашыў цалкам спыніць рух цягнікоў на далёкіх напрамках па ўсёй Нямеччыне з-за непагадзі. Пра гэта паведаміў 18 студзеня агенцтва DPA са спасылкай на прадстаўніка кампаніі, паведамляе БелТА.

Цягнікі, якія ў цяперашні час знаходзяцца ў дарозе, даедуць да бліжэйшых станцый, пазначылі ў Deutsche Bahn. Германія ў чацвер апынулася ва ўладзе штармавога цыклона «Фрыдэрыка». Метэаролагі папярэджваюць аб небяспецы ураганнага ветру, хуткасць якога месцамі можа дасягаць да 44,4 м/с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула