БЕЛ Ł РУС

WhatsApp запускае новы месенджар — для бізнэсу

19.01.2018 / 10:32

nn.by

Кампанія WhatsApp абвясціла аб запуску новага месенджара WhatsApp Business, прызначанага для спрашчэння зносін паміж арганізацыямі малога бізнэсу і іх кліентамі, гаворыцца ў блогу кампаніі.

У новым дадатку карыстальнікам будзе даступная функцыя стварэння бізнэс-профілю. Прагледзеўшы яго, кліенты змогуць атрымаць інфармацыю пра кампанію, адрас яе электроннай пошты, сайт або фізічны адрас. 

У WhatsApp Business таксама будзе прадстаўлена статыстыка і даступна кіраванне паведамленнямі. Паведамленні можна будзе падзяліць на некалькі груп: хуткія адказы, якія дазволяць азнаёміцца з адказамі на частыя пытанні, вітальныя паведамленні, якія дазволяць кліентам азнаёміцца з бізнэсам кампаніі, і паведамленні «няма на месцы».

Дадатак для прыладаў на Android на дадзены момант даступны для загрузкі ў Інданэзіі, Італіі, Мексіцы, Англіі і ЗША, а ў бліжэйшыя тыдні запрацуе і ў іншых краінах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула