БЕЛ Ł РУС

БМВ пратараніў прыпынак у Магілёве: два чалавекі шпіталізаваныя ФОТАФАКТ 

20.01.2018 / 17:50

Nashaniva.com

фота з фэйсбука Аксаны Салянюк

Выпадак адбыўся ў суботу каля прыпынку грамадскага транспарту «Зялёны Гай». Вадзіцель БМВ не справіўся з кіраваннем, машыну занесла, у выніку ён здзейсніў наезд на трох чалавек, паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік СК на Магілёўскую вобласць Аксана Салянюк.

Мужчына і жанчына шпіталізаваныя, яшчэ адзін мужчына пацярпеў нязначна, пасля здарэння ён з'ехаў дадому. Кіроўца БМВ не пацярпеў.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула