БЕЛ Ł РУС

Дзве гадзіны чаргі, каб некалькі разоў пракаціцца з гары — як беларусы ўначы адпачываюць у Лагойску ВІДЭА

22.01.2018 / 12:15

Воля Афіцэрава

Мінск нарэшце дачакаўся снегу, і шмат людзей розных узростаў прыехалі на выходныя катацца на лыжах і сноўбордах.

Гарналыжны комплекс «Лагойск» сабраў аншлаг у адкрыццё сезону: на начныя катанні, якія адбываюцца з 22:00 да 2:00 па пятніцах і суботах, прыехала столькі людзей, што «шчасліўчыкам» давялося адстаяць паўтары гадзіны ў чарзе па арэнду лыж і сноўбордаў. Потым іх яшчэ чакала хвілін 10—20 стаянне перад касай, каб набыць скіпас, таму апошняя пяціхвілінная чарга на сам пад'ёмнік здавалася не такой цяжкай.

Глядзіце ў нашым відэа, колькі людзей катаецца на беларускіх гарналыжных комплексах ноччу на выходных:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула