У Мінску на рэгуляваным пераходзе аўтобус збіў жанчыну
Аварыя адбылася днём 22 студзеня на сталічнай вуліцы Кіжаватава.
Па словах відавочцаў, маршрутны аўтобус здзейсніў наезд на жанчыну, якая пераходзіла дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора.
У выніку ДТЗ жанчына атрымала траўмы і ў непрытомным стане была шпіталізаваная.