БЕЛ Ł РУС

Эўрасаюз павінен думаць, чаму

30.09.2008 / 10:5

Марына Рахлей, БелаПАН

Эўрасаюз, думаючы аднаўляць дыялёг зь Беларусьсю, павінен зразумець, чаму яго рэкамэндацыі аб парлямэнцкіх выбарах не былі рэалізаваны беларускімі ўладамі, заявіла віцэ-прэзыдэнтка Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, кіраўніца місіі назіральнікаў ПА АБСЭ на выбарах у Беларусі Ан-Мары Лізэн.

Еўрасаюз, думаючы аднаўляць дыялог з Беларуссю, павінен зразумець, чаму яго рэкамендацыі аб парламенцкіх выбарах не былі рэалізаваны беларускімі ўладамі. Аб гэтым 29 верасня ў Мінску заявіла віцэ-прэзідэнт Парламенцкай асамблеі АБСЕ, кіраўнік місіі назіральнікаў ПА АБСЕ на выбарах у Беларусі Ан-Мары Лізэн.

Яна адзначыла важнасць працэдуры падліку галасоў і яе празрыстасці, у той жа час назіральнікі АБСЕ не атрымалі паўнацэнную магчымасць сачыць за ёю. Паводле слоў А.-М. Лізэн, трэба разабрацца: сігналы Захаду былі пачуты, але не рэалізаваны або «згубіліся ў вертыкалі ўлады».

«Калі ЕС хоча арыентавацца на станоўчыя змены, то мае магчымасць — мы прызналі асобныя паляпшэнні, калі на дэмакратычны працэс, то Беларусь, скажам так, пакуль не ў канцы шляху», — заявіла віцэ-прэзідэнтка ПА АБСЕ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула