БЕЛ Ł РУС

Памерла пісьменніца-фантаст Урсула Ле Гуін

24.01.2018 / 8:54

Nashaniva.com

Вядомая амерыканская пісьменніца Урсула Кробер Ле Гуін памерла ва ўзросце 88 гадоў у сваім доме ў Портлендзе.

NY Times

Ле Гуін - аўтар раманаў, вершаў, дзіцячых кніг. Яе кнігі перакладзены на 40 моваў і прададзеныя мільённымі накладамі па ўсім свеце. Пісьменніца нарадзілася ў 1929 годзе ў Каліфорніі, вучылася ў Калумбійскім універсітэце і ў Парыжы па Фулбрайтаўскай стыпендыі. Пазней жыла і выкладала ў Портлендзе.

Найбольшую вядомасць Ле Гуін атрымала як аўтар раманаў і аповесцяў у жанрах навуковай фантастыкі і фэнтэзі. Папулярнасць ёй прынёс раман «Левая рука цемры», апублікаваны ў 1969 годзе. Таксама сярод бэстсэлераў пісьменніцы «Вызвольны заклён», «Правіла імёнаў», «Чараўнік Земнамор'я» ды інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула