Элтан Джон абвясціў пра завяршэнне гастрольнай кар'еры
Reuters.com
Брытанскі музыкант Элтан Джон заявіў пра намер завяршыць гастрольную дзейнасць, паведамляе Reuters.
Па словах музыканта, ён сыдзе са сцэны пасля сусветнага турнэ, якое пачнецца ў верасні. «У мяне змяніліся прыярытэты. Зараз на першым месцы для мяне мае дзеці, мой муж і мая сям'я», - сказаў ён.
Пры гэтым апошні тур працягнецца тры гады, канцэрты пройдуць па ўсім свеце, дадаў выканцаўца. «Гэта будзе выдатны спосаб падзякаваць людзям», - сказаў ён.