БЕЛ Ł РУС

У 2017 годзе ўсталяваны рэкорд па колькасці спампаваных мабільных дадаткаў

26.01.2018 / 14:53

nn.by

Рынак мабільных дадаткаў працягвае імкліва расці. Гэта пацвярджае статыстыка, апублікаваная кампаніяй App Annie. У чацвёртым квартале 2017 года быў усталяваны гістарычны рэкорд: карыстальнікі Google Play загрузілі на свае смартфоны і планшэты больш за 19 мільярдаў гульняў і праграм.

Яшчэ каля 8 мільярдаў дадаткаў было спампавана карыстальнікамі App Store на мабільныя прылады ад кампаніі Apple. 

Разам гэта складае 27 мільярдаў спампаваных мабільных дадаткаў, што з'яўляецца рэкорднай колькасцю ў гісторыі.

Нягледзячы на тое, што Google Play на 145% апераджае App Store па колькасці загрузак, апошні ўсё ж выйграе па суме грошай, сабраных з продажаў платных дадаткаў: $11,5 мільярдаў у App Store супраць $6 мільярдаў у Google Play. 

Найбольш папулярнымі ў крамах абедзвюх аперацыйных сістэм сталі гульні, а таксама праграмы з раздзелу «Фінансы». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула