БЕЛ Ł РУС

Нас — 9 млн 676, 2 тыс.

30.09.2008 / 14:37

Колькасьць насельніцтва Беларусі па стане на 1 верасьня 2008 году склала 9 млн 676,2 тыс. чалавек і ў параўнаньні з адпаведнай датай мінулага году скарацілася на 20,8 тыс. чалавек.

За студзень — жнівень гэтага году ў краіне нарадзілася 71,3 тыс. чал., што на 2 тыс. чалавек болей, чым за студзень — жнівень мінулага году, памерлі — 88,6 тыс. чал., ці на 1,1 тыс. меней.

За студзень — жнівень 2008 году ў краіну прыехалі 9821 чалавек і выехалі 6056 чалавек,
г.зн. міграцыйны прырост склаў 3 765 чалавек.

За студзень — жнівень гэтага году колькасьць зарэгістраваных шлюбаў склала 49 978 (за аналягічны леташні пэрыяд — 52914), разводаў за восем месяцаў гэтага году ‑‑ 23589 (летась — 23757). Г.зн. на кожныя два шлюбы прыходзіцца адзін развод (47,1%).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула