БЕЛ Ł РУС

Беларусь першая ў СНД па пранікненьні Інтэрнэту?

30.09.2008 / 15:36

Nashaniva.com

І 24-я ў сьвеце, сьцьвярджае ўкраінская газэта «Дело».

Паводле рэйтынгу, складзенага ўкраінскай газэтай «Дело», Беларусь займае першае месца сярод краінаў СНД па пранікненьні Інтэрнэту — 61,9 % (то бок з 9685768 грамадзянаў краіны Сецівам карыстаюцца каля 6 млн.).

Другое месца займае Расея (23,2 %), трэцяе — Украіна (21,7 %).

У сусьветным рэйтынгу Беларусь апынулася на 24-м месцы, Расея — на 62-м, Украіна на — 64-м.

Выданьне прызнае, што вынікі падлікаў карыстальнікаў Інтэрнэту ў розных экспэртных арганізацыяў часта адрозьніваюцца. «Дело» дэманструе вынікі дадзеныя агенцтва Miniwatts Marketing Group. Варта адзначыць, што паводле дасьледаваньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкага меркаваньня ў Расеі Інтэрнэтам карыстаюцца ў рознай ступені да 31 % грамадзянаў.

СП, паводле «Дело»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула